Дык вось хто браканьеры!. 21.by

Дык вось хто браканьеры!

26.06.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Ляхавіцкім раёне супрацоўнікі ўпраўлення аператыўнага рэагавання затрымалі аўтамашыну "Фальксваген-Каравела".

Пры аглядзе багажніка была знойдзена туша дзіка, а ў салоне машыны знаходзіліся і мяркуемыя паляўнічыя: дырэктар фірмы "Ляхавіцкі кааптранс", начальнік участка КУВП "Памяць" г. Баранавічы, машыніст пагрузчыка БУ-213, беспрацоўны, а таксама дырэктар Ляхавіцкага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Дакументы на адстрэл звера не былі аформлены: не запоўнена справаздача аб выкарыстанні разавага дазволу, талоны на правоз прадукцыі палявання не пагашаны, у пуцёўцы адсутнічала дата правядзення палявання. Пры праверцы дакументаў кіраўнік палявання паспрабаваў самавольна адарваць талоны ад разавага дазволу і парваў яго на дзве часткі. Стаіць пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ляхавіцкім раёне супрацоўнікі ўпраўлення аператыўнага рэагавання затрымалі аўтамашыну "Фальксваген-Каравела". Пры аглядзе багажніка была знойдзена туша...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика