З бензапілой на следчага
30.06.2010 12:26
—
ЧП
|
У Аршанскім раёне выезд міліцыі па выкліку на сямейны скандал завяршыўся стральбой: следчы быў вымушаны прымяніць зброю супраць хулігана з працуючай бензапілой у руках, які нападаў на яго.
41‑гадовы нецвярозы рабочы ўвечары закаціў дома скандал: пасварыўся з жонкай, выгнаў на вуліцу няпоўнагадовых дзяцей. Жанчына выклікала міліцыю. Супрацоўнікі раённага аддзела міліцыі аператыўна выехалі на дапамогу. Гаспадар, убачыўшы іх, узяў пілу ў рукі, завёў яе і стаў пагражаць людзям у форме. Тыя папярэдзілі, што каб абараніцца, прыменяць зброю. Нападнік не хацеў нічога слухаць. Супрацоўнік следчага аддзела папярэдняга расследавання, які ўваходзіў у склад групы, чатыры разы стрэліў уверх. Потым спатыкнуўся і ўпаў. Скандаліст занёс над ім бензапілу. Следчы на гэты раз страляў прыцэльна і параніў нападніка. Апошні шпіталізаваны ў бальніцу гарадка Барань. Па папярэдняй ацэнцы раённай пракуратуры, прымяненне табельнай зброі было правамерным. Аляксандр Пукшанскі, Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Аршанскім раёне выезд міліцыі па выкліку на сямейны скандал завяршыўся стральбой: следчы быў вымушаны прымяніць зброю супраць хулігана з працуючай бензапілой у... |
|