Фальшываманетчык… хацеў дапамагчы каханай
03.07.2010
—
ЧП
|
Каб дапамагчы сваёй каханай тэрмінова аплаціць медыцынскія паслугі, 27 – гадовы жыхар Віцебска вырашыў заняцца фальшываманецтвам. Прапанаваў свайму знаёмаму, у якога была хатняя аргтэхніка, адкрыць прыватную “друкарню” па вырабу грошай. У выніку надрукавалі 70 фальшывак кожная наміналам у 20 тысяч рублёў. Гэтыя самаробныя грошы закаханы перадаў дзяўчыне, яна – свайму брату. Апошні разам са сваім сябрам пачалі распаўсюджваць фальшывыя грошы. Расплачваліся імі ў крамах, грамадскім транспарце, нават куплялі латарэйныя білеты. Такім чынам збылі 10 фальшывых купюр. Як кажуць, папаліся, дзякуючы ўважлівасці кандуктара тралейбуса, якая засумнявалася ў сапраўднасць “дваццаткі”, якой хлопцы хацелі заплаціць за праезд. Яна адразу выклікала міліцыю. Адзін з удзельнікаў крымінальнай групы ўжо асуджаны судом Чыгуначнага раёна Віцебска. Той, хто прадставіў тэхніку для друкавання грошай, атрымаў тры гады абмежавання волі. У яго двое непаўналетніх дзяцей, мо і гэта паўплывала на параўнальную мяккасць прыгавору. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Звычка хварэцьКаб менш працаваць, зваршчык падрабляў бальнічныя ліст. За тры гады, паводле звестак прэс-афіцэра Першамайскага РУУС Вольгі Куцько, хітрун выправіў дванаццаць "ліпавых" даведак, каб працягнуць па стане здароўя адпачынак ад працы. Усё выкрылася, калі на апошнім месцы працы кіраўнік звярнуў увагу на тое, што падначалены часта і вельмі працягла хварэе... Між іншым, за тры гады фігурант гэтай справы змяніў не адно месца працы. А "падсеў" 36-гадовы зваршчык аднаго з прадпрыемстваў на бальнічную "іголку" ў 2007 годзе, калі захварэў: у апошні дзень бальнічнага яму захацелася працягнуць свой адпачынак па стане здароўя. З дапамогай хімічнага раствору ён выправіў дату заканчэння хваробы, ды настолькі па-майстэрску, што на прадпрыемстве ніхто нічога не заўважыў. Натхнёны гэтым зламыснік не адзін раз у наступным скарыстаўся падобным прыёмам. Як высветлілі супрацоўнікі міліцыі, у агульнай складанасці прайдзісвет падрабіў дванаццаць дакументаў аб часовай непрацаздольнасці. Праверка па гэтых фактах працягваецца, а махляру пагражае, як мінімум, немалы адміністрацыйны штраф. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб дапамагчы сваёй каханай тэрмінова аплаціць медыцынскія паслугі, 27 – гадовы жыхар Віцебска вырашыў заняцца фальшываманецтвам. Прапанаваў свайму знаёмаму, у...
|
|