Не пакідайце дзяцей без нагляду
05.07.2010 16:01
—
ЧП
|
На мінулых выхадных у Гомельскай вобласці адбыліся чатыры няшчасныя выпадкі з дзецьмі, пакінутымі без нагляду дарослых.
Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, 4 ліпеня ў Рагачове пакінуты без нагляду двухгадовы хлопчык атрымаў апёкі II і III ступеняў 35% цела. Дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі Рагачоўскай раённай бальніцы. Высветлілася, што вечарам таго дня малы гуляў без нагляду дарослых у аўтамабілі «Фальскваген», знайшоў там запалкі і падпаліў абшыўку сядзення. Бацька хлопчыка заўважыў, што машына гарыць адкрытым полымем, эвакуяваў сына і ліквідаваў пажар. У бальніцы высветлілася, што ў пацярпелага хлопчыка абпалены твар, шыя, галава, перадплечча. Паводле слоў Габрылёва, 2 ліпеня ў рэанімацыю Мазырскай гарадской бальніцы была дастаўлена двухгадовая дзяўчынка з апёкамі абедзвюх ступняў. Устаноўлена, што траўму дзяўчынка атрымала каля свайго дома ў вёсцы Гурыны. Дзіця, гуляючы каля дома, наступіла на вогнішча — днём раней бацькі тут спальвалі смецце.Паводле звестак прэс‑службы УУД Гомельскага аблвыканкама, 2 ліпеня ў 22.25 у Веткаўскую бальніцу з апёкамі II і III ступняў, твару, рук, пярэдняй паверхні грудной клеткі, сцёгнаў дастаўлены чатырохгадовы хлопчык, жыхар вёскі Залаты Рог. Устаноўлена, што апёкі атрымаў пры купанні па месцы жыхарства, калі ўпаў у вядро з варам. Хлопчыка шпіталізавалі ў Гомельскую гарадскую бальніцу № 1. 4 ліпеня з Гомельскай абласной клінічнай бальніцы прыйшло паведамленне, што да іх была дастаўлена з закрытай чэрапна‑мазгавой траўмай, ударам галаўнога мозгу аднагадовая дзяўчынка, якая жыве ў вёсцы Дзятлавічы Гомельскага раёна. Са слоў бацькоў, дзіця выпала з акна другога паверха іх кватэры. Праверку праводзіць пракуратура. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулых выхадных у Гомельскай вобласці адбыліся чатыры няшчасныя выпадкі з дзецьмі, пакінутымі без нагляду дарослых.
|
|