Па віне п'янага кіроўцы загінулі двое яго пасажыраў
06.07.2010 16:59
—
ЧП
|
У Пружанскім раёне ў ДТЗ загінулі два пасажыры аўтамабіля, якім кіраваў п’яны вадзіцель. Аварыя адбылася на аўтадарозе паблізу вёскі Магілёўцы 5 ліпеня каля 14.00. Два пасажыры, жыхары вёсак Магілёўцы і Масевічы, ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы. Вадзіцель і яшчэ адзін пасажыр не пацярпелі. Устаноўлена, што вадзіцель быў у стане алкагольнага ап’янення і не меў права на кіраванне транспартным сродкам. Па гэтым факце распачата справа на падставе ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў). Усяго ў Брэсцкай вобласці з пачатку 2010 года па віне вадзіцеляў, якія не мелі правоў, учынены 39 ДТЗ (16 — у стане алкагольнага ап’янення), у якіх чатыры чалавекі загінулі і 44 былі паранены. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але сам п'яны не пацярпеў. |
|