Арыштаваны намеснік дырэктара Гомельскага станкабудаўнічага завода
14.07.2010 12:16
—
ЧП
|
Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі арыштаваны намеснік генеральнага дырэктара РУП «Гомельскі станкабудаўнічы завод». Як растлумачылі ва Упраўленні, арышт стаў магчымым у выніку правядзення аператыўных мерапрыемстваў на РУП «Гомельскі станкабудаўнічы завод». Аператыўнікі звярнулі ўвагу, што адзін з кіраўнікоў буйнога прадпрыемства жыве не па сродках, у той час як сам завод знаходзіцца не ў найлепшым фінансавым становішчы. «У нас няма такога, што мы канкрэтна глядзім, хто на якой машыне прыязджае, але калі паступае інфармацыя, мы яе правяраем. Вось падчас такой праверкі намі і быў выяўлены факт карупцыі на заводзе», — расказалі супрацоўнікі Упраўлення. Па словах аператыўнікаў, арыштаваны намеснік генеральнага дырэктара па сваіх службовых абавязках адказваў за нерухомасць, якая знаходзілася ва ўласнасці прадпрыемства. Менавіта на гэтым карупцыя і расквітнела. Намеснік дырэктара быў спачатку затрыманы па падазрэнні ў атрыманні 10 тысяч еўра ад аднаго сталічнага бізнэсоўца. Нібыта грошы былі атрыманыя за станоўчае вырашэнне пытання аб прадстаўленні ў арэнду вытворчага памяшкання прадпрыемства. Але неўзабаве пасля затрымання сталі вядомыя і іншыя непрыгожым факты, датычныя здачы ў арэнду памяшканняў завода.На дадзены момант вядома ўжо пра тры факты, але праца аператыўнікаў яшчэ працягваецца, і не выключана, што будуць выяўленыя і іншыя дрэнныя справы намесніка генеральнага дырэктара РУП «Гомельскі станкабудаўнічы завод». На дадзены момант яму прад’яўленае абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.430 КК РБ (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказнае становішча). На самім прадпрыемстве адмовіліся каментаваць сітуацыю. Як заявілі ў прыёмным пакоі, цяпер на заводзе праходзіць вельмі важнае мерапрыемства, таму ўсе вельмі занятыя і ўвогуле не да гэтага. Ды і лёсам арыштаванага намесніка дырэктара ніхто асабліва не цікавіцца.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі арыштаваны намеснік генеральнага дырэктара РУП «Гомельскі...
|
|