У Крыме ў ДТЗ загінула грамадзянка Беларусі. 21.by

У Крыме ў ДТЗ загінула грамадзянка Беларусі

21.07.2010 19:07 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грамадзянка Беларусі загінула ў выніку аўтамабільнай аварыі 20 ліпеня ў Савецкім раёне Крыма. Яшчэ двое беларусаў атрымалі цялесныя пашкоджанні.

ДТЗ адбылося на 261-м кіламетры аўтадарогі Херсон - Красноперакопск - Джанкой - Феадосія. Па не высветленых пакуль прычынах кіроўца аўтамабіля "Пежо", жыхар Мінска, выехаў за межы праезнай часткі. Аўтамабіль занесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з сустрэчнай "Таётай RAV-4", у якой ехала расейская сям"я.

Пасажырка "Пежо", загінула на месцы аварыі. Кіроўца і яшчэ адзін пасажыр гэтага аўтамабіля атрымалі траўмы. Траўмаваныя таксама тры пасажыра "Таёты", сярод якіх - 8-гадовы хлопчык і 13-гадовая дзяўчынка.

Прычыны ДТЗ высвятляюцца.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзянка Беларусі загінула ў выніку аўтамабільнай аварыі 20 ліпеня ў Савецкім раёне Крыма. Яшчэ двое беларусаў атрымалі цялесныя пашкоджанні.ДТЗ адбылося на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика