19 чалавек загінулі на. 21.by

19 чалавек загінулі на

25.07.2010 15:30 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле нямецкай паліцыі, яшчэ 342 чалавекі атрымалі пашкоджаньні. Ахвяры сталі вынікам цісканіны на традыцыйным музычным шоў «Love Parade» — масавым сьвяце аматараў тэхнамузыкі, што адбывалася ў нямецкім Дуйсбургу.

На фэстываль сабраліся сотні тысяч наведнікаў, але да месца правядзеньня шоў быў адкрыты толькі адзін тунэль, ля выхаду зь якога і ўзьнікла цісканіна. Як паведамляе агенцтва Associated Press, паліцыя перакрыла падыход да месца правядзеньня фэстывалю з-за перапоўненасьці і абвясьціла праз гукаўзмацняльную сыстэму, каб тыя людзі, якім не хапіла месца, вярналіся назад.

Вядзецца расьсьледаваньне абставінаў трагедыі.

30 траўня 1999 году, у цісканіне ў падзямельным пераходзе на станцыі мэтро «Няміга» у Менску загінулі 53 чалавекі — збольшага дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад навальніцы. Пасьля расьсьледаваньня справы суд прызнаў, што вінаватых у трагедыі няма.

Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле нямецкай паліцыі, яшчэ 342 чалавекі атрымалі пашкоджаньні. Ахвяры сталі вынікам цісканіны на традыцыйным музычным шоў «Love Parade» — масавым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика