У
26.07.2010 15:30
—
ЧП
|
У Петрыкаўскім раёне падчас купання ў затоне Прыпяці непадалёк ад вёскі Ляскавічы патанула пяцігадовая дзяўчынка, мясцовая жыхарка. Дзяўчынка прыйшла купацца разам з 33-гадовым сужыцелем маці. Трагедыя адбылася 23 ліпеня. За мінулыя выхадныя ў Гомельскай вобласці патанулі 10 чалавек. У прыватнасці, у Кармянскім раёне 24 ліпеня ў рацэ Сож патануў 36-гадовы жыхар райцэнтра. Ён спрабаваў выратаваць свайго 14-гадовага сына, які тануў. Падлетка бацька выратаваў, але сам загінуў. 25 ліпеня на Бярэзіне ў Светлагорскім раёне 28-гадовая жыхарка райцэнтра пры ныранні ўдарылася галавой аб пабочны прадмет, страціла прытомнасць і стала тануць. Яе выратавала знаёмая. Пацярпелая была шпіталізавана. Большасць патанулых у вобласці — мужчыны сярэдніх гадоў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Петрыкаўскім раёне падчас купання ў затоне Прыпяці непадалёк ад вёскі Ляскавічы патанула пяцігадовая дзяўчынка, мясцовая жыхарка. Дзяўчынка прыйшла купацца...
|
|