Глыбачанін атрымаў 350 тысяч штрафу за здзек з птушкі. 21.by

Глыбачанін атрымаў 350 тысяч штрафу за здзек з птушкі

27.07.2010 11:05 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27 ліпеня Глыбоцкі раённы суд разгледзеў адміністрацыйную справу чалавека, які мучыў птушку. Глыбачанін атрымаў пакаранне ў 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў). Віну сваю ён прызнаў і пайшоў плаціць штраф.

Нагадаем, 30 мая адзін з жыхароў вул. Паўднёвай у Глыбокім злавіў галку і зрабіў з яе "жывое пудзіла" -- прывязаў да шаста на гародзе. Птушка торгалася і крычала. Гэта заўважылі суседзі і патэлефанавалі ў інспекцыю па ахове жывёльнага і расліннага свету. Супрацоўнікі інспекцыі прыбылі на месца, вызвалілі галку і склалі пратакол.

Падзяліцца навіной: 
УС

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 ліпеня Глыбоцкі раённы суд разгледзеў адміністрацыйную справу чалавека, які мучыў птушку. Глыбачанін атрымаў пакаранне ў 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў)....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика