У Салігорску міліцыянты сарвалі конкурс малюнкаў на асфальце
29.07.2010 13:53
—
ЧП
|
У горадзе ля крамы "Дзіцячы свет" мусіў адбыцца конкурс малюнкаў на тэму любові да Радзімы, які традыцыйна 27 ліпеня, у гадавіну абвяшчэння Дэкларацыі незалежнасці, ладзіць салігорскі "Малады Фронт".
За паўгадзіны да мерапрыемства ў двух хлопцаў з Мінска, што прыехалі паглядзець імпрэзу, міліцыянты даглядзелі рэчы ў заплечніках і перапісалі пашпартныя дадзеныя. А "Зараз уключым музыку, пачнём маляваць — шмат людзей далучыцца", — распавялі арганізатары, зыходзячы з мінулага досведу. Аднак супраць малявання на асфальце выступілі міліцыянты, якіх сёлета налічвалася досыць шмат: чалавек пятнаццаць у форме і некалькі ў цывільным. Іван Шыла, адзін з ініцыятараў штогадовага конкурса, марна спрабаваў дамовіцца з праваахоўнымі органамі. Урэшце юнак заклікаў пачынаць маляваць і сам узяўся за крэйду. Неўзабаве пяцёра юнакоў — Рыгор Астапеня, Іван Шыла, Андрусь Тычына, Ілля Нагорны, Сяргей Герановіч — апынуліся ў міліцэйскіх машынах, адна з каторых выглядала зусім па-цывільнаму. Перад затрыманнямі хлопцы паспелі намаляваць толькі некалькі лініяў. Маладафронтавец Аляксей Валабуеў абвясціў прысутным, што конкурс не адбудзецца і заклікаў падыйсці да пастарунку, каб маральна падтрымаць затрыманых. Праз хвіліну Аляксей ужо сядзеў каля Івана ў міліцэйскай машыне. Паплечнікі затрыманых сабралі прыгатаваныя пераможцам конкурса падарункі, крэйду ды рушылі ў бок парка. За дзеяннямі моладзі ў скверы цягам некалькіх гадзін сачыла "ахова" з ![]() ![]() А раптам і гэты - апазіцыянер? Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шасцярым затрыманым прыпісалі ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. |
|