Галоўны бухгалтар Нацыянальнага архіва падазраецца ў крадзяжы 116
30.07.2010 12:17
—
ЧП
|
Следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў дачыненні да галоўнага бухгалтара Нацыянальнага архіва Беларусі. Як паведамілі ў следчым упраўленні, яна падазраецца ў тым, што ў 2000—2009 гадах арганізавала дакументальнае афармленне на працу вядучымі архівістамі і інжынерамі людзей, у тым ліку без вышэйшай адукацыі. На працу яны не выходзілі, але зарплата ім налічвалася.Прычынены ўрон ацэньваецца амаль у 116 мільёнаў рублёў. Крымінальная справа была распачата па матэрыялах даследчай праверкі АБЭЗ Першамайскага раёна Мінска. Мера стрымання ў дачыненні да падазронай не абіралася. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў... |
|