У Мінску на будоўлі загінуў рабочы з Узбекістана
03.08.2010 10:52
—
ЧП
|
Следчы аддзел пракуратуры Мінска праводзіць праверку па факце гібелі на будаўніцтве рабочага з Узбекістана. Як паведаміўстаршы памочнік пракурора горада Сяргей Балашоў, няшчасны выпадак адбыўся 2 жніўня каля 14 гадзін на будаўніцтве аб’екта АСБ «Беларусбанк» на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Хмялеўскага. У выніку абрушэння грунту загінуў грамадзянін Узбекістана 1978 года нараджэння, які меў спецыяльны дазвол на занятак працоўнай дзейнасцю ў Беларусі. Два яго суайчыннікі 1989 і 1987 гадоў нараджэння шпіталізаваныя. Прычыны гібелі і траўмавання рабочых высвятляе таксама інспекцыя па ахове працы Мінпрацы і сацабароны. Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчы аддзел пракуратуры Мінска праводзіць праверку па факце гібелі на будаўніцтве рабочага з Узбекістана.Як паведаміўстаршы памочнік пракурора... |
|