За
03.08.2010 13:46
—
ЧП
|
Мінчанка будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за свайго сына, які распыліў у аўтобусе пярцовы газ з балончыка. Пра гэта паведаміла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Мінска Кацярына Лісоўская. Паводле яе слоў, інцыдэнт адбыўся 15 ліпеня ў аўтобусе, які рухаўся з рынку ў Ждановічах у Мінск. Кампанія 13-гадовых падлеткаў набыла балончык з газам, а выпрабаваць яго вырашыла на кандуктары-кантралёры. Пры гэтым струмень выпушчанага газу абдаў і іх саміх. Кантралёр выклікала нарад міліцыі, які і затрымаў школьніка, што распыліў пярцовы газ. Улічваючы ўзрост падлетка, да адказнасці па артыкуле 9.4. КоАП за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей прыцягнуць маці. Сам хуліган пастаўлены на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх. Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН. Падзяліцца навіной:
http://www.belapan.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінчанка будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за свайго сына, які распыліў у аўтобусе пярцовы газ з балончыка. Пра гэта паведаміла прэс-афіцэр...
|
|