Менеджар турфірмы падманула турыстаў на. 21.by

Менеджар турфірмы падманула турыстаў на

06.08.2010 10:51 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Менеджар па фарміраванні турпрадукту, якая працавала па дагаворы падраду ў ПУП "Свет фантазій", падманула 24 турысты на $20 тыс. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Андрэй Мартынаў.

На ПУП "Свет фантазій" паступіла скарга ад турыста, які за дзень да вылету выявіў, што прадстаўніца турфірмы выдала яму фальшывыя авіябілеты. Усяго ж ад дзейнасці менеджара пацярпелі 24 турысты. На яе заведзена крымінальная справа па факце махлярства. "Гэта адна з самых буйных афер, якія адбыліся за апошнія гады на турыстычным рынку Беларусі", — прызнаў Андрэй Мартынаў. Так, менеджар заключала дамовы проста ў офісе турфірмы,

а дырэктар і чатыры супрацоўніцы, паводле іх слоў, нават не здагадваліся аб махлярстве.

Прычым каб падмануць турыстаў, яна сканіравала сапраўдныя дакументы (напрыклад, авіябілет), непрыкметна прастаўляючы ў іх іншыя прозвішчы і даты.

Як расказала дырэктар турфірмы Таццяна Камароўская, да суда вяртаць грошы турыстам яна не плануе.
Падзяліцца навіной: 
Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менеджар па фарміраванні турпрадукту, якая працавала па дагаворы падраду ў ПУП "Свет фантазій", падманула 24 турысты на $20 тыс. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика