Ля Смаргоні згарэла расійская фура
10.08.2010 12:28
—
ЧП
|
8 жніўня, каля васьмі гадзін раніцы на ўездзе ў Смаргонь з боку в.Свір загарэлася фура. Па словах сведкаў, полымя ўспыхнула ў раёне топліўнага бака, які хвілін праз сем выбухнуў. Вадзіцель, на шчасце, паспеў спыніць палаючую машыну, а потым з яе выскачыў. Нарад МНС прыехаў тэрмінова, аднак пажар удалося патушыць толькі з другой спробы, калі была пададзена пена. Фура была з расійскімі нумарамі. Пасля здарэння рух па трасе аднавіўся толькі хвілін праз сорак. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіроўца паспеў выскачыць з яе ў апошні момант. |
|