Невытлумачальная аварыя ў Гродзенскай вобласці
10.08.2010 14:51
—
ЧП
|
У ноч з 8 на 9 жніўня мікрааўтобус «Форд Транзіт» у вёсцы Лунна Мастоўскага раёна сутыкнуўся на мосце праз раку Нёман з грузавіком Па інфармацыі відавочцы, кіроўцу мікрааўтобуса заціснула ў салоне і прыкладна праз 20 хвілін ён памёр не дачакаўшыся хуткай. Першымі да месца ДТЗ прыбылі супрацоўнікі МНС (25 хвілін), потым хуткая (35 хвілін) і апошнімі падцягнуліся супрацоўнікі ДАІ (50 хвілін). Дзіўнасць здарэння ў тым, што кіроўцу грузавіка знайшлі ў лясным масіве ў 300 метрах ад ДТЗ праз 4 гадзіны з целавымі пашкоджаннямі, яго таксама шпіталізавалі ў бальніцу. Супрацоўнікі ДАІ разбіраюцца ў абставінах здарэння. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мікрааўтобус сутыкнуўся на мосце з «Зілам».
|
|