У Балгарыі праламілі галаву беларускаму студэнту. 21.by

У Балгарыі праламілі галаву беларускаму студэнту

11.08.2010 13:40 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20-гадовыстудэнт-мэдык зь Беларусі быў дастаўлены ў крытычным для жыцьця стане ў адзін са шпіталёў баўгарскага курорту Альбэна.

Як паведамляе мясцовая паліцыя, увесь у крыві беларус Дзьмітры С. быў падабраны ўначы на галоўнай вуліцы пасёлку Кранева.

Малады чалавек пасьпеў паведаміць, што на яго зрабіў напад нейкі п’яны, які нанёс яму моцны ўдар па галаве палкамі ўсходняй халоднай зброі. У нэйрахірургічным аддзяленьні клінікі ў Добрычы пацярпеламу была зробленая экстраная апэрацыя, якая працягвалася чатыры гадзіны. Як патлумачыў адзін зь хірургаў, загадчык аддзяленьня доктар Руслан Нікалаў, стан беларуса па-ранейшаму застаецца цяжкім. У выніку нападу хлопец атрымаў «шматразовы пералом чэрапу, удар галаўнога мозгу і эпідуральную гематому».

Паведамляецца, што баўгарскі бок ужо зьвязаўся са сваякамі пацярпелага ў Беларусі.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20-гадовыстудэнт-мэдык зь Беларусі быў дастаўлены ў крытычным для жыцьця стане ў адзін са шпіталёў баўгарскага курорту Альбэна.Як паведамляе мясцовая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика