Арыштаваныя чыноўнікі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска
11.08.2010 13:40
—
ЧП
|
У цэнтры крымінальнай гісторыі апынуўся яшчэ не пабудаваны жылы комплекс «Лябяжы». Пракуратура Мінска распачала крымінальную справу па ч. 2 арт. 430 КК РБ (Атрыманне хабару) у дачыненні да начальніка аддзела жыллёвай палітыкі і дырэктара УКСа адміністрацыі Цэнтральнага раёна. Першапачаткова аператыўнікі меркавалі, што гаворка ідзе пра банальнае падбухторванне да давання хабару, якое часцяком аказваецца махлярствам. У дадзеным выпадку дырэктар адной са сталічных фірмаў вельмі настойліва на працягу некалькіх тыдняў «угаворваў» індывідуальнага прадпрымальніка «даць каму трэба», каб знаёмая апошняга змагла заключыць дамову долевага будаўніцтва кватэры ў будаваным жылым доме ў мікрараёне «Лябяжы».Гэтае пытанне, па словах падбухторшчыка, маглі за 6 тысяч даляраў станоўча вырашыць вядомыя яму службовыя асобы адміністрацыі Цэнтральнага раёна. Перадача грошай патэнцыйнай кліенткі дырэктару фірмы адбылася раніцай 3 жніўня на вуліцы Максіма Танка. Яна праходзіла пад наглядам міліцыянтаў. Падбухторшчык жа аказаўся самым сапраўдным пасярэднікам. Праз некалькі гадзін каля гасцініцы «Мінск» ён перадаў 4 тысячы даляраў начальніку аддзела жыллёвай палітыкі адміністрацыі Цэнтральнага раёна, які ў сваю чаргу палову гэтай сумы ўручыў дырэктару УКСа. Апошняга затрымалі раніцай 4 жніўня ў момант атрымання грошай у яго службовым кабінеце. Галоўныя фігуранты гэтай крымінальнай гісторыі былі арыштаваныя пракуратурай 6 жніўня. Праводзіцца расследаванне, далёка не першае ў гарадскіх крымінальных справах «жыллёвай палітыкі».Нагадаем, пад следствам знаходзіцца цяпер ужо былы начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Мікалай Ком. 25 мая Галоўным следчым упраўленнем папярэдняга расследавання МУС яму было прад’яўленае абвінавачанне ў неаднаразовым атрыманні хабару і перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны падазраюцца ў атрыманні хабару. |
|