Беларускія ратавальнікі ў Разанскай вобласці абаранілі ад агню 2 пасёлкі і выратавалі ад гібелі 10 чалавек
12.08.2010 10:45
—
ЧП
|
Зводны атрад МНС Беларусі прадаўжае работы па тушэнню лясных пажараў у Разанскай вобласці Расіі. За мінулыя суткі патушана 17 лясных пажараў, адзін тарфяны і ліквідавана 5 узгаранняў сухой травы і кустоў на плошчы 23,5 га. Беларускія ратавальнікі спынілі распаўсюджванне пажару на населеныя пункты Лапухі і Крыўшы, а таксама прадухілілі гібель дзесяці чалавек, якія апынуліся ў акружэнні агню,і знішчэнне 7 адзінак лясной тэхнікі. У раёне населенага пункта Малінаўка праводзіліся работы па стрымліванню фронту агню, які распаўсюджваўся ў напрамку магістральнага газаправода і пагражаў буйным ЧП. Верталёт МНС Беларусі прадаўжае тушэнне пажараў у Тамбоўскай вобласці. За мінулыя суткі ён зрабіў тры вылеты на плошчы 7 га, ажыццявіў 44 злівы вады. Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зводны атрад МНС Беларусі прадаўжае работы па тушэнню лясных пажараў у Разанскай вобласці Расіі. За мінулыя суткі патушана 17 лясных пажараў, адзін тарфяны... |
|