Пенсіянера з Гомеля забілі праз тэлевізар. 21.by

Пенсіянера з Гомеля забілі праз тэлевізар

12.08.2010 14:53 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

85-гадовага пенсіянера з Гомеля забілі, каб выкрасці тэлевізар.

Труп пенсіянера з пашкоджаннямі галавы і тулава быў знойдзены вечарам 10 жніўня ў доме, дзе ён жыў. Смерць наступіла ў выніку закрытай чэрапна-мазгавой траўмы, шматлікіх пераломаў рэбраў і пералому пад’язычнай косці.

Па падазрэнні ў забойстве затрыманы 25-гадовы раней судзімы гамяльчанін і 24-гадовая, таксама раней судзімая, жыхарка Маладзечна. Паводле інфармацыі следства, пасля забойства яны выкралі з дома сваёй ахвяры тэлевізар «Віцязь». У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа.

У той жа дзень у Жыткавічах 22-гадовы мясцовы жыхар збіў свайго 19-гадовага земляка, пасля чаго выкраў з яго дома тэлевізар. Па гэтым факце таксама распачата крымінальная справа.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
85-гадовага пенсіянера з Гомеля забілі, каб выкрасці тэлевізар. Труп пенсіянера з пашкоджаннямі галавы і тулава быў знойдзены вечарам 10 жніўня ў доме, дзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика