Шасцігадовы хлопчык патану ў Кобрыне, калі купаўся з дарослымі
17.08.2010 12:06
—
ЧП
|
Трагедыя адбылася днём 16 жніўня ў вадаёме, што размяшчаецца недалёка ад вуліцы Дзяржынскага. Жанчына з трыма малалетнімі дзецьмі і дарослымі знаёмымі прыйшла сюды купацца. Пасля таго як дарослыя выйшлі з вады, выявілася, што аднаго з дзяцей — шасцігадовага хлопчыка — няма ні на беразе, ні на вадзе. Цела дзіцяці з глыбіні больш як паўтара метра дасталі з вадаёма мясцовыя жыхары. Хлопчык, які патануў, не ўмеў плаваць. Акалічнасці трагедыі высвятляе пракуратура Кобрынскага раёна. Паводле звестак УУС Брэсцкага аблвыканкама, з пачатку купальнага сезона ў вобласці патанулі 10 непаўналетніх, з якіх сямёра — малалетнія дзеці. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагедыя адбылася днём 16 жніўня ў вадаёме, што размяшчаецца недалёка ад вуліцы Дзяржынскага. Жанчына з трыма малалетнімі дзецьмі і дарослымі знаёмымі... |
|