Два пасажырскіх цягніка сутыкнуліся са статкам кароў
20.08.2010 13:42
—
ЧП
|
Два пасажырскіх цягніка, што рухаўся па сустрэчных шляхах, сутыкнуліся са статкам кароў сёння ноччу ў Дубровенскім раёне. Пацярпелых сярод пасажыраў і персаналу цягнікоў Гродна-Масква і Масква-Варшава няма. Час затрымкі руху цягнікоў склаў 1 гадзіну. Інцыдэнт адбыўся на нерэгуляваным чыгуначным пераездзе ў раёне вёскі Хрусціна. У выніку сутыкнення загінулі 47 кароў, астатнія разбегліся. Абставіны здарэння высвятляюцца супрацоўнікамі Аршанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце. Двое пастухоў знаходзіліся ў нецвярозым стане, яны дастаўленыя ў лячэбную ўстанову на медыцынскі агляд. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасажыры цягнікоў не пацярпелі. Пад коламі загінула 47 кароў. |
|