У Гродзенскай вобласці ліквідаваная сучасная наркалабараторыя
24.08.2010 14:57
—
ЧП
|
Чарговая нелегальная Каноплі вырошчваў Наркалабараторыя была абсталяваная па ўсіх канонах падпольнай вытворчасці, а па тэхнічным абсталяванні з’яўлялася адной з найлепшых у Беларусі. «Вытворчасць» размяшчалася ў непрыкметным сарайчыку падалей ад вачэй, а памяшканне было літаральна нашпігаванае абсталяваннем: светла-, цепла- і гукаізаляцыя, сістэма асвятлення з часавымі датчыкамі, кандыцыянер, прыборы для вымярэння вільготнасці і цяпла, розныя фільтры. Усё гэта спрыяла добраму ўраджаю. Усяго праваахоўнікі выявілі 36 кустоў канопляў агульнай масай больш за 27 кілаграмаў. Тамсама знаходзілася і ўжо высушанае, гатовае да спажывання зелле. Відавочна, што такі аб’ём наркасыравіны арыентаваны не на аднаго чалавека, а на групу. Таму цяпер аператыўнікі праводзяць у дачыненні да затрыманага комплекс мерапрыемстваў па высвятленні ўсіх звёнаў ланцуга «вытворца — пакупнік — Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговая нелегальная міні-лабараторыя па вырошчванні канопляў выяўленая ў Шчучынскім раёне. Паспяховую аперацыю правялі супрацоўнікі ўпраўлення... |
|