У Гродне маці перарэзала горла дачцэ. 21.by

У Гродне маці перарэзала горла дачцэ

26.08.2010 12:06 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ноччу ў Гродне адбылося забойства. У доме на вуліцы Белуша маці забіла сваю дачку, перарэзаўшы ёй горла.

Дзяўчына, якой быў 21 год, вучылася на 4 курсе БДУ. Пасля таго, што здарылася, маці паспрабавала перарэзаць горла і сабе, але зрабіла гэта так акуратна, што пашкодзіла толькі трахею, не закрануўшы вены і артэрыю.

Хуткую дапамогу і міліцыю выклікаў сын, які прыйшоў з працы і ўбачыў у кватэры жудасную карціну.

Доктар, які выехаў на выклік, паведаміў, што маці забітай стаіць на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры на вуліцы Шчорса. Пазней, у прысутнасці брыгады хуткай дапамогі, маці напісала запіску: «Яна хацела жыць, гэта я азвярэла».

Маці-забойцу павезлі ў шпіталь, яна была ў прытомнасці, жыць будзе.

Ва УУС Гродзенскага аблвыканкама пацвердзілі інфармацыю пра забойства. Цяпер высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Падзяліцца навіной: 
s13

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ноччу ў Гродне адбылося забойства. У доме на вуліцы Белуша маці забіла сваю дачку, перарэзаўшы ёй горла. Дзяўчына, якой быў 21 год, вучылася на 4...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика