У Францыі самалёты знішчылі 5 тысяч курэй. 21.by

У Францыі самалёты знішчылі 5 тысяч курэй

27.08.2010 15:52 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два французскіх самалёты-знішчальнікі падчас выканання трэніровачнага палёту знішчылі ў Нармандыі каля пяці тысяч курэй.

Здарэнне адбылося на птушкагадоўчай ферме ў населеным пункце Плегюен. Пасля пралёту знішчальнікаў над фермай яе ўладальнік знайшоў у катуху мёртвых птушак.

Відавочна, шум рэактыўных рухавікоў самалётаў, якія ляцелі на нізкай вышыні, выклікаў у курэй смяротны шок.

Усяго на ферме было больш за 68 тыс. птушак.

Камандаванне авіябазы, размешчанай непадалёк ад фермы, прызнала, што два самалёты-знішчальнікі сапраўды ажыццяўлялі ў гэтыя гадзіны навучальныя палёты з аэрадрома базы. Аднак пілоты, як сцвярджаюць вайскоўцы, лёталі на «зацверджаных правіламі вышынях».

Па факце інцыдэнту распачатае спецыяльнае расследаванне. Калі яно пацвердзіць, што самалёты праляцелі над фермай ніжэй за дазволеныя вышыні, фермер за нанесеную шкоду атрымае ад узброеных сілаў Францыі адпаведную кампенсацыю.

Нагадаем, у канцы 2008 авіяцыя НАТА расстраляла ў афганскай правінцыі Лагман статак баранаў, прыняўшы іх ноччу за баевікоў руху «Талібан».

Падзяліцца навіной: 
ua.korrespondent.net

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два французскіх самалёты-знішчальнікі падчас выканання трэніровачнага палёту знішчылі ў Нармандыі каля пяці тысяч курэй.Здарэнне адбылося на птушкагадоўчай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика