У выніку выбуху на Магілёўскім рыбакомплексе пацярпелі тры чалавекі
30.08.2010 12:07
—
ЧП
|
Тры чалавекі пацярпелі ў выніку выбуху на прадпрыемстве «Магілёўскі рыбакомплекс» 29 жніўня. Згодна з паведамленнем Тры рабочыя атрымалі апёкі і траўмы. Разбураны дзве сцяны слясарнай майстэрні, выбуховай хваляй пашкоджаны дзверы ў кабінетах дзяжурнага персаналу, дапаможных памяшканнях і калідоры. 29 жніўня быў папярэджаны пажар на ААТ «Мінскі завод ацяпляльных прыбораў». Паведамленне аб пажары ў ліцейным цэху радыятараў паступіла ад варты завода. З’явіўшыся на месца, ратавальнікі выявілі ўзгаранне на плошчы 20 квадратных метраў у адным з памяшканняў цэха. Агонь аператыўна ліквідавалі. Эвакуацыя людзей не праводзілася, ніхто не пацярпеў, тэхналагічны працэс не быў парушаны. У выніку НЗ пашкоджана маёмасць, закуродымлена памяшканне. Як мяркуецца, прычынай пажару стала парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры чалавекі пацярпелі ў выніку выбуху на прадпрыемстве «Магілёўскі рыбакомплекс» 29 жніўня. Згодна з паведамленнем прэс-службы МНС Беларусі,... |
|