Буйная аварыя адбылася ў Пружанскім раёне
30.08.2010 15:56
—
ЧП
|
У выніку сутыкнення трох аўтамабіляў у Пружанскім раёне два чалавекі загінулі, трэці — атрымаў цяжкія траўмы. Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, аварыя адбылася 29 жніўня, а другой гадзіне ночы на аўтадарозе Пружаны — мяжа Польшчы непадалёк ад вёскі Стараволя. Вадзіцель «Фіята», Вадзіцель «Міцубісі» не пацярпеў. Устаноўлена, што ён знаходзіўся за рулём у стане алкагольнага ап’янення. Распачата справа на падставе ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў). Паводле звестак ДАІ, з пачатку года ў Брэсцкай вобласці адбылося 455 ДТЗ, у якіх 85 чалавек загінулі, 463 — атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выніку сутыкнення трох аўтамабіляў у Пружанскім раёне два чалавекі загінулі, трэці — атрымаў цяжкія траўмы. Як паведаміла начальнік аддзялення... |
|