Каза ў палоне. 21.by

Каза ў палоне

11.09.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Забіў пяцімесячнае дзіця

Ноччу на станцыю хуткай дапамогі ў Баранавічах прыйшоў мужчына з пяцімесячнай дзяўчынкай на руках. Урачы агледзелі дзіця і зрабілі заключэнне, што яно мёртвае.

Міліцыя ўстанавіла, што мужчына прынёс дзіця з дома свайго знаёмага, у якога было наладжана застолле. Гаспадар дома падчас п'янкі выгнаў маці малой з дома, і дзяўчынка спала ў прысутнасці двух мужчын і бабулі — усе былі п'янымі. Ніхто не памятае, як усё адбылося, але гаспадар — бацька дзіцяці — прызнаўся, што гэта ён збіў дзяўчынку. Паламаў дзіцяці рэбры, аснову чэрапа... ад чаго яно і памерла.

Сымон Свістуновіч.

 

За траўму адкажа выхавальніца

Крымінальная справа заведзена на 20-гадовую выхавальніцу дзіцячага садка ў вёсцы Буркі Брагінскага раёна. Яе 5-гадовая выхаванка атрымала пераломы костак на ножцы. Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, траўму дзяўчынка атрымала, калі перакуліла на сябе шафу ў выхаваўчай установе.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 

У Мінску зноў разбіўся матацыкліст

Уначы 10 верасня ў Мінску матацыкліст сутыкнуўся ў аўтамабілем, у выніку чаго кіроўца матацыкла атрымаў цяжкія траўмы, а яго пасажыр загінуў на месцы ДТЗ.

Каля гадзіны ночы мужчына 1986 г.н. рухаўся на матацыкле "Ямаха" па праспекце Пушкіна. На скрыжаванні з вуліцай Адоеўскага яго не прапусціў аўтамабіль Тoyota Corolla, які выконваў у гэтым месцы разварот. У выніку сутыкнення пасажыр матацыкла 1986 г.н. загінуў на месцы, кіроўца з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў бальніцу, хоць абодва яны былі ў матацыклетных шлемах. Кіроўца аўтамабіля, які "падставіў" пасажырскі бок машыны пад удар, не пацярпеў. Вядзецца высвятленне абставінаў здарэння. Хутчэй за ўсё, правілы парушылі абодва кіроўцы: аўтамабіліст не саступіў дарогу, а матацыкліст ехаў з надта перавышанай хуткасцю, паведамілі ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе ДАІ РУУС Мінгарвыканкама.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 

Каза ў палоне

Жыхарка Мазыра звярнулася да выратавальнікаў пасля таго, як пабачыла, што яе каза трапіла ў яму, і зразумела, што сама дастаць жывёліну не можа. Супрацоўнікі МНС пры дапамозе выратавальнай вяроўкі выцягнулі карміцельку з пасткі і ўрачыста перадалі яе ўдзячнай гаспадыні.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

 

Жанчына на аўто ўрэзалася ў цягнік

А шостай гадзіне раніцы на 63-м кіламетры чыгуначнага перагону Шаркаўшчызна — Міёры жанчына на "Міцубісі" ўрэзалася ў пасажырскі цягнік Друя — Лынтупы. Аварыя адбылася на чыгуначным пераездзе, які не абсталяваны светлавой і гукавой сігналізацыяй. Пашанцавала, што вадзіцель, 31-гадовая жыхарка Міёраў, не пацярпела. Аўто і лакаматыў былі пашкоджаны. вечарам таго ж дня ў Віцебскім раёне на некалькі хвілін спыніўся рух грузавога цягніка, які ішоў у Віцебск. А ўсё з-за таго, што нехта паклаў на рэйкі вялікую металічную табліцу (памерамі 35 на 25 сантыметраў). Калі вінаватага адшукаюць, яму "свеціць" вялікі штраф.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

 

Дабраліся і да вышак

У Пружанскім раёне невядомыя разукамплектавалі дзве вышкі мабільнай сувязі. Злодзеі выкралі 280 метраў меднага кабелю, які служыў зазямленнем. Злачынцаў шукаюць.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка Мазыра звярнулася да выратавальнікаў пасля таго, як пабачыла, што яе каза трапіла ў яму, і зразумела, што сама дастаць жывёліну не можа. Супрацоўнікі МНС пры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика