Чацвёра беларускіх ваеннаслужачых пацярпелі ў выніку выбуху на адным з палігонаў
17.09.2010
—
ЧП
|
Самаадвольны выбух выбухованебяспечнага прадмета, што не разарваўся раней, адбыўся 15 верасня на адным з вайсковых палігонаў у час падрыхтоўкі тактычнага поля да правядзення стрэльбаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі. У выніку выбуху траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі чацвёра ваеннаслужачых. Пацярпелым у аператыўным парадку аказана кваліфікаваная медыцынская дапамога. Цяпер іх жыццю нічога не пагражае. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца камісіяй Мінабароны і следчай групай Беларускай ваеннай пракуратуры Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самаадвольны выбух выбухованебяспечнага прадмета, што не разарваўся раней, адбыўся 15 верасня на адным з вайсковых палігонаў у час падрыхтоўкі тактычнага поля да...
|
|