У Баранавічах застрэліўся 40-гадовы мужчына
20.09.2010 16:59
—
ЧП
|
Як паведамілі ў следчым аддзеле пракуратуры Брэсцкай вобласці, цела мужчыны ў гаражы ў двары дома раніцай 18 верасня знайшла яго маці. Жанчына прыйшла ў гараж пасля таго, як сын не прыйшоў дамоў начаваць. У галаве мужчыны была знойдзена куля калібру 5,6 мм. У гаражы знойдзена металічная прылада, паводле папярэдніх звестак, прыстасаваная для стральбы. У яе бакавой частцы ёсць спружына і затвор. Праверку па факце смерці мужчыны праводзіць следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці. Адна з асноўных версій — самагубства. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ў следчым аддзеле пракуратуры Брэсцкай вобласці, цела мужчыны ў гаражы ў двары дома раніцай 18 верасня знайшла яго маці. Жанчына прыйшла ў гараж пасля...
|
|