Махляр падманваў і футбалістаў. 21.by

Махляр падманваў і футбалістаў

23.09.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адразу трыццаць крымінальных спраў узбуджана ў адносінах да 32-гадовага жыхара Полацка, які прадстаўляўся дырэктарам прыватнай фірмы, што займаецца дастаўкай аўто з-за мяжы і дапамагае суграмадзянам знайсці працу за мяжой. Сярод падманутых ёсць жыхары Віцебскай вобласці, а таксама Мінска і Мінскага раёна, а яшчэ грамадзянін Расіі.

Як паведаміў "Звяздзе" Георгій Грынкевіч, начальнік аддзела па наглядзе за следствам у органах унутраных спраў пракуратуры Віцебскай вобласці, цікава тое, што махляр нават "займаўся" арганізацыяй праглядаў футбалістаў у футбольных клубах Германіі. Маўляў, там з імі потым змогуць заключыць вельмі выгодныя кантракты... Адпаведныя аб'явы размяшчаў у сеціве на адным з вядомых і папулярных рэкламных сайтаў.

Усяго падмануў каля сарака чалавек. І ніводнага са сваіх абяцанняў так і не выканаў. Даверлівыя кліенты за паслугі "бізнэсмену" разам заплацілі больш за 302 мільёны рублёў.

Злодзея затрымалі. Падчас папярэдняга расследавання ён часткова кампенсаваў страты — на суму звыш 28,5 мільёна рублёў. Накладзены арышт на яго маёмасць на суму больш за 125 мільёнаў рублёў.

Што яшчэ цікава, хітры чалавек заняўся падманам людзей адразу ж пасля таго, як у чарговы раз вызваліўся з-за дроту. Раней ён ужо чатыры разы адбываў пакаранне таксама за махлярства.

Пакаралі незаконна за... бульбу Або без віны вінаватыя

Пракуратурай Аршанскага раёна падчас правядзення праверак прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу вывучаліся загады наймальнікаў.

Устаноўлена, што загадам дырэктара РУПС "Эксперыментальная база "Усце" ажно адзінаццаць рабочых паляводчай брыгады прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці: ім зрабілі вымовы, а таксама іх пазбавілі законных даплат на 100 працэнтаў за невыкананне працы па сарціроўцы бульбы ў выхадныя дні.

Як расказала пракурор аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці Вольга Грыцкевіч, пры вывучэнні адпаведных артыкулаў Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь у пракуратуры зрабілі выснову, што адпаведныя патрабаванні Кодэксу ў дадзеным выпадку не былі выкананыя поўнасцю. І ў гэтай сувязі на незаконныя загады былі вынесеныя пратэсты. Патрабаванні пракуратуры здаволеныя і незаконныя загады адмененыя.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу трыццаць крымінальных спраў узбуджана ў адносінах да 32-гадовага жыхара Полацка, які прадстаўляўся дырэктарам прыватнай фірмы, што займаецца дастаўкай аўто...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика