Ноч, запраўка, пісталет
25.09.2010
—
ЧП
|
22 верасня а палове другой гадзіны ночы на АЗС, што знаходзіцца на вуліцы Першамайская ў Магілёве, зайшоў невядомы малады чалавек. Пад пагрозай пісталета ён запатрабаваў у дзвюх жанчын-аператараў пачку цыгарэт і 50 тысяч рублёў. Магілёўскі УУС паведаміў, што з дапамогай "трывожнай кнопкі" на АЗС выклікалі супрацоўнікаў Дэпартамента аховы. У выніку аперацыі "Сірэна" праз дзве гадзіны на той жа вуліцы ў некалькіх прыпынках ад абрабаванай запраўкі міліцыя затрымала каля крамы 20-гадовага жыхара Магілёўскага раёна. У яго знайшлі газавы пісталет "Вальтэр" без магазіна і патронаў, а таксама 50 тысяч рублёў. Мужчыну абвінавачваюць у разбоі. Алена Казлова. 6 чалавек у машыне і адно дрэваЛя вёскі Хутаранка Гомельскага раёна "Фальк- сваген Гольф-3" не змог абмінуць дрэва, калі на вялікай хуткасці з'ехаў з праезнай часткі ў кювет. Здарэнне адбылося ў гадзіну ночы. Ахвярамі аварыі сталі маладыя людзі, двум з іх толькі споўнілася 18. Два чалавекі, у тым ліку 37-гадовы кіроўца, загінулі на месцы. Яшчэ чацвёра пасажыраў, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, з траўмамі рознай цяжкасці дастаўленыя ў бальніцы Гомеля. Як паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС, іх супрацоўнікі з рэшткаў машыны вымушаны былі вымаць пацярпелых і загінулых пры дапамозе гідраўлічнай прылады. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 верасня а палове другой гадзіны ночы на АЗС, што знаходзіцца на вуліцы Першамайская ў Магілёве, зайшоў невядомы малады чалавек. Пад пагрозай пісталета ён... |
|