У Брытаніі схапілі хакераў-беларусаў
30.09.2010 14:56
—
ЧП
|
У Вялікабрытаніі арыштаваныя 20 хакераў-імігрантаў з краін былога СССР. Кампутарныя хакеры, арыштаваныя па падазрэнні ў крадзяжы мільёнаў фунтаў з банкаўскіх рахункаў, былі выхадцамі з Украіны, Латвіі, Грузіі, Беларусі і Эстоніі. Пра гэта паведамляюць крыніцы ў брытанскіх праваахоўных органах. Сталі вядомыя назвы фінансавых інстытутаў, якія былі мішэнню хакераў. Гэта HSBC, Royal Bank of Scotland, Barclays і Lloyds TSB, перадае BBC. Пакуль устаноўлены факт крадзяжу 6 млн фунтаў стэрлінгаў (каля 9 млн долараў). Аднак агульная сума скрадзенага, на думку следчых, нашмат большая. Банда займалася махлярствам у Вялікабрытаніі з 13 кастрычніка 2009 г па 28 верасня 2010 года. Злачынцы выкарысталі вірус ZeuS, якім заразілі тысячы кампутараў у Вялікабрытаніі. Гэтая праграма выкрадала паролі,неабходныя для атрымання доступу да асабістых банкаўскіх рахункаў праз інтэрнет. Завалодаўшы гэтымі дадзенымі, ашуканцы непрыкметна здымалі грошы з рахункаў. З ліку затрыманых васьмярым прад"яўленае абвінавачванне ў змове з мэтай махлярства і адмыванні грошай, двум -- толькі абвінавачванні ў ашуканскай змове. Яны застаюцца пад вартай і сёння павінны ўпершыню паўстаць перад Вестмінстэрскім магістрацкім судом Лондана. Яшчэ дзевяць чалавек былі арыштаваныя па той жа справе, але адпушчаны пад заклад. Раней паведамлялася аб арышце 19 чалавек. Пазней высветлілася, што пад варту ў сувязі з тым жа расследаваннем узяты яшчэ адзін падазраваны, грамадзянін Грузіі. Яму прад"яўленыя абвінавачванні ў парушэнні закона аб пасведчаннях асобы. Ён таксама знаходзіцца пад арыштам. Узрост затрыманых ад 23 да 34 гадоў.Падзяліцца навіной:
НБа Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вялікабрытаніі арыштаваныя 20 хакераў-імігрантаў з краін былога СССР. Кампутарныя хакеры, арыштаваныя па падазрэнні ў крадзяжы мільёнаў фунтаў з банкаўскіх...
|
|