Жорстка адпомсціў за. 21.by

Жорстка адпомсціў за

30.09.2010 14:56 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пракуратура Гомельскай вобласці раскрыла забойства, якое было ўчынена ў ліпені гэтага года.

19 ліпеня труп мужчыны са звязанымі рукамі і нагамі быў вылаўлены ў рацэ Пціч каля вёскі Млынок Петрыкаўскага раёна. Забітым аказаўся 45-гадовы жыхар Калінкавіч. Пракуратура распачала крымінальную справу.

Як паведамілі ў следчым аддзеле па найважнейшых справах пракуратуры Гомельскай вобласці, у канцы жніўня былі затрыманы падазроныя ў забойстве — жыхары Калінкавіч і Мазыра 24, 23 і 19 гадоў.

Як было ўстаноўлена падчас следства, матывам забойства стала помста. Сем гадоў таму ў Калінкавічах быў забіты мужчына — падчас бойкі яго штурханулі, ён зваліўся на бардзюр, атрымаў траўму галавы і пасля памёр. Вінаватага ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці, суд прыгаварыў да пазбаўлення волі. Пасля заканчэнні тэрміну зняволення абвінавачаны вярнуўся ў Калінкавічы. Даведаўшыся пра гэта, малодшы брат забітага вырашыў адпомсціць. Ён і два саўдзельнікі, жыхары Мазыра, збілі мужчыну, адвезлі ў Петрыкаўскі раён і ўтапілі ў Пцічы.

Сваю віну падазроныя прызналі і растлумачылі, чаму ўчынілі злачынства. Вядзецца следства.

Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Гомельскай вобласці раскрыла забойства, якое было ўчынена ў ліпені гэтага года. 19 ліпеня труп мужчыны са звязанымі рукамі і нагамі быў вылаўлены...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика