Уцякаў ад ДАІ
06.10.2010
—
ЧП
|
4 кастрычніка супрацоўнікамі ДАІ ў прыгарадзе Гродна затрыманы матацыкліст, які не падпарадкаваўся патрабаванням аб спыненні. Нарад асобнага спецыяльнага ўзвода "Дэльта" вяртаўся са змены, калі заўважыў, што кіроўца "Кавасакі" парушыў правілы праезду перакрыжавання. Рухаючыся па праспекце Кляцкова, на перасячэнні з вуліцай Белуша той здзейсніў забаронены манеўр: парушыў патрабаванне дарожнага знака "Напрамкі руху па палосах" і павярнуў налева, у бок выезду з горада. Інспектары адразу адрэагавалі на парушэнне, а ў далейшым выявілі настойлівасць і прынцыповасць. Развярнуўшыся, яны паехалі за матацыклістам. Той ігнараваў уключаныя на патрульным аўтамабілі гукавую сігналізацыю і пробліскавыя маячкі. На аўтадарозе Мінск — Гродна лавіраваў сярод машын, не даючы сябе апярэдзіць. Перашкаджалі гэта зрабіць і кіроўцы спадарожных аўтамабіляў, якія не саступалі дарогу міліцэйскаму "Опелю" з уключанымі маячкамі. Імчаўся ліхач вельмі хутка, разганяючыся да 250 кіламетраў у гадзіну. Напэўна, разлічваў на магутнасць матацыкла. Аднак праз пяць кіламетраў ён вымушаны быў спыніцца. У ходзе разбору высветлілася, што пасведчання на права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі "А" 31-гадовы мінчанін, які нарадзіўся ў Гродне і працуе ў Маскве, не атрымліваў. Рэгістрацыйны знак на матацыкле і дамова аб абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці адсутнічалі. Алег Дук, старшы інспектар УДАІ УСС Гродзенскага аблвыканкама. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 кастрычніка супрацоўнікамі ДАІ ў прыгарадзе Гродна затрыманы матацыкліст, які не падпарадкаваўся патрабаванням аб спыненні. Нарад асобнага спецыяльнага ўзвода...
|
|