Затрымана сутэнёрша, якая кантралявала прастытутак ля плошчы Перамогі
06.10.2010 15:54
—
ЧП
|
Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Цэнтральнага РУУС распачата справа на падставе ч. 2 арт. 171 КК (выкарыстанне прастытуцыі ці стварэнне ўмоў для прастытуцыі) у дачыненні да Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, затрыманую міліцыянеры знаюць. У пачатку двухтысячных гадоў гэтая жанчына прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства. Пасля вяртання з месцаў пазбаўлення волі яна вырашыла наладзіць стары бізнес, улічваючы памылкі мінулага. Аператыўнікі адзначаюць, што сваю дзейнасць сутэнёрша імкнулася весці максімальна заканспіраванымі спосабамі, якія выключаюць магчымасць не толькі затрымання з доказамі злачынства, але і збору доказнай базы ўчынення злачынстваў. Дзейнічаючы праз правераных трэціх асоб, падазроная паступова, карыстаючыся сваім аўтарытэтам сярод прастытутак, а таксама бравіруючы вопытам знаходжання ў месцах пазбаўлення волі і знаёмствам з крымінальнымі элементамі, здолела пераканаць некаторых прастытутак у тым, што ім неабходна пэўная арганізацыйная падтрымка, у тым ліку і па пытаннях бяспекі. Тых, хто спрабаваў ухіліцца ад «дапамогі», «угаворвала» пагрозамі, запалохвала, пры гэтым упор рабіўся на недапушчальнасць звароту ў органы ўнутраных спраў. Міліцыянеры гавораць як мінімум аб дзесяці прастытутках, якіх «страхавала» затрыманая, аднак, хутчэй за ўсё, іх было больш. Пакуль затрыманая абвінавачваецца ў карыслівым выкарыстанні прастытуцыі, але не выключаецца, што ёй выставяць абвінавачанне і ў арганізацыі прытонаў для аказання сексуальных паслуг. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Цэнтральнага РУУС распачата справа на падставе ч. 2 арт. 171 КК (выкарыстанне прастытуцыі ці стварэнне ўмоў для...
|
|