Беларус у. 21.by

Беларус у

18.10.2010 13:42 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

33-гадовы ўраджэнец Беларусі падазраецца ў незаконным пазбаўленні волі 15-гадовай школьніцы ў Чыце (Расія).

Пра гэта паведаміла РІА Новости са спасылкай на прэс-службу краявога следчага ўпраўлення Следчага камітэта пры пракуратуры Расіі.

31 жніўня дзяўчынка сышла з дома ў пасёлку Пясчанка пад Чытой, дзе жыла з бацькамі, і лічылася зніклай без вестак. Па факце яе знікнення распачыналася крымінальная справа аб забойстве. 15 кастрычніка школьніцу пры праверцы аператыўнай інфармацыі знайшлі ў цэнтры Чыты, у кватэры, якую наймала прыезджая сямейная пара.

У дачыненні да 33-гадовага ўраджэнца Беларусі, які жыў у кватэры, распачата справа па ч. 1 арт. 127 Крымінальнага кодэкса Расіі (незаконнае пазбаўленне чалавека волі, не звязанае з выкраданнем). Як лічаць аператыўнікі,

сямейная пара сілком утрымлівала дзяўчынку пад замком.

У кватэры, дзе жыў ураджэнец Беларусі, аператыўнікамі быў таксама выяўлены цэх па вырабе кантрафактных відэадыскаў. Тэхнічнае абсталяванне і вырабленая прадукцыя падчас вобшуку канфіскаваныя.

Зараз праводзяцца следчыя і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на высвятленне ўсіх акалічнасцяў учыненых злачынстваў. Вырашаецца пытанне аб арышце падазраванага.

Падзяліцца навіной: 
Анастасія Янушэўская, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
33-гадовы ўраджэнец Беларусі падазраецца ў незаконным пазбаўленні волі 15-гадовай школьніцы ў Чыце (Расія). Пра гэта паведаміла РІА Новости са спасылкай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика