Супрацоўнік аўтамыйкі разбіў чужы BMW X6
21.10.2010 14:51
—
ЧП
|
Як паведаміла ДАІ Партызанскага раёна, аварыя адбылася 4 кастрычніка. Адміністратар адной з мінскіх аўтамыек раніцай вырашыў пракатацца на BMW X6, якую пакінуў сталы кліент мыйні. Праўда, нябога апраўдваецца, што хацеў машыну заправіць. Ён ехаў запраўляцца з хуткасцю каля 110 км/г па вуліцы Радыяльнай. Але не даў рады кіраванню і ўехаў у дрэва. Аўтамабіль у выніку аказаўся даволі моцна пашкоджаны. А што ж адміністратар? Як аказалася, ён быў без правоў і выпіўшы. У яго крыві знайшлі 1,78 праміле алкаголю, паведамілі ў ДАІ. Гэта далёка не бутэлька піва, а вялікая доза гарэлкі. Зараз яму пагражае штраф, з яго злупяць грошы за рамонт аўто. А за згон аўтамашыны Савецкі РУУС распачаў крымінальную справу. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аварыя адбылася 4 кастрычніка ў Мінску, на Радыяльнай.
|
|