У Мінску стрэлам у галаву забіты дырэктар аўтамабільнай кампаніі. 21.by

У Мінску стрэлам у галаву забіты дырэктар аўтамабільнай кампаніі

21.10.2010 14:51 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

57‑гадовы жыхар сталіцы, дырэктар ТАА «Глобал Аўта Сіці» быў знойдзены забітым 16 кастрычніка.

Паводле слоў старшага памочніка пракурора Мінскай вобласці Таццяны Калінінай, у гэты дзень каля 10.15 у органы ўнутраных спраў паступіла паведамленне пра тое, што ў пасёлку Прывольны Мінскага раёна з тыльнага боку будынка ТАА «Глобал Аўта Сіці» знойдзены труп з агнястрэльным раненнем галавы. Таварыства займалася продажам аўтамабіляў. Напярэдадні адбылася здзелка па продажы аўто. Дырэктар фірмы застаўся на ноч ахоўваць маёмасць. Падчас агляду навакольнай тэрыторыі быў знойдзены непашкоджаны металічны сейф і сляды валачэння трупа. Зараз справа прынятая да выканання следчым следчага аддзела пракуратуры Мінскай вобласці. Заведзена крымінальная справа.

Падзяліцца навіной: 
Звязда
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика