ДТЗ пад Мінскам: пацярпелі чатыры чалавекі. 21.by

ДТЗ пад Мінскам: пацярпелі чатыры чалавекі

22.10.2010 12:14 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адзін чалавек загінуў і тры атрымалі траўмы 21 кастрычніка ў выніку ДТЗ у Мінскім раёне.

Як паведаміў начальнік службы прафілактыкі і прапаганды бяспекі дарожнага руху спецпадраздзялення ДПС «Страла» ўпраўлення ДАІ МУС Яўген Лапец, аварыя адбылася непадалёк ад пасёлка Гатава. 23-гадовы кіроўца «Таёты», у якога не было права кіравання аўтатранспартам, выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўрэзаўся ў аўтапоезд «Рэно» з украінскімі нумарамі.

У выніку ДТЗ кіроўца легкавой аўтамашыны загінуў, а трое пасажыраў 22–23 гадоў, якія ехалі з ім, атрымалі траўмы і змешчаныя ў бальніцу.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін чалавек загінуў і тры атрымалі траўмы 21 кастрычніка ў выніку ДТЗ у Мінскім раёне. Як паведаміў начальнік службы прафілактыкі і прапаганды бяспекі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика