Жорсткая расправа над дзяўчынай. 21.by

Жорсткая расправа над дзяўчынай

22.10.2010 12:14 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У кватэры аднаго з дамоў па вуліцы Гагарына ў Вілейцы 18 кастрычніка ў вельмі цяжкім стане, з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай

была знойдзена 18-гадовая дзяўчына.

Па падазрэнні ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў міліцыя затрымала 29-гадовага брата пацярпелай.

Дзяўчыну адвезлі ў рэанімацыю. Яе брата, які раней быў чатыры разы судзімы, у тым ліку, за пагрозу забойствам, затрымалі каля васьмі гадзін вечара ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Пры затрыманні ён нічога не мог патлумачыць.

У кватэры ў момант здарэння брат з сястрой знаходзіліся ўдваіх, таму ўстанавіць прычыну такой жорсткай расправы адразу не ўдалося. Устаноўлена толькі: удары былі нанесеныя тупым прадметам. Магчыма, малатком.

Падазроны цяпер знаходзіцца ў ізалятары.

Падзяліцца навіной: 
Рэгіянальная газета

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кватэры аднаго з дамоў па вуліцы Гагарына ў Вілейцы 18 кастрычніка ў вельмі цяжкім стане, з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай была знойдзена 18-гадовая дзяўчына. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика