Ездзіў пад чужым прозвішчам. 21.by

Ездзіў пад чужым прозвішчам

26.10.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пазбаўлены на тры гады вадзіцельскага пасведчання 27-гадовы мінчанін купіў праз інтэрнэт права на кіраванне аўто...

Прычым, паводле звестак прэс-афіцэра Фрунзенскага РУУС Алы Галубовіч, яго не спыніў нават той факт, што ў дакуменце стаяла чужое прозвішча. Ён знайшоў у інтэрнэце аб'яву аб аказанні дапамогі ва ўзнаўленні вадзіцельскіх пасведчанняў і заплаціў за паслугу 750 тысяч рублёў. Аднак, як высветлілася ў далейшым, сапраўдным у новым дакуменце было толькі адно — фотаздымак гэтага аўтааматара. Што і ўстанавілі супрацоўнікі ДАІ, якія спынілі хітруна для праверкі дакументаў і выкрылі падман. Такім чынам, за язду без вадзіцельскага пасведчання мінчанін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Больш за тое, за падробку і выкарыстанне фальшывых дакументаў аддзелам дазнання папярэдняга расследавання Фрунзенскага РУУС у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа...

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазбаўлены на тры гады вадзіцельскага пасведчання 27-гадовы мінчанін купіў праз інтэрнэт права на кіраванне аўто... Прычым, паводле звестак прэс-афіцэра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика