У Магілёўскай вобласці на пажарах загінулі двое дзяцей. 21.by

У Магілёўскай вобласці на пажарах загінулі двое дзяцей

26.10.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як інфармуе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, вечарам 23 кастрычніка ў Бабруйску ў жылым доме адбыўся пажар. Маці 4-гадовай дзяўчынкі пайшла на працу, а за дзіцем папрасіла прыглядзець сваю знаёмую. У МНС пра пажар паведамілі суседзі, якія адчулі пах дыму. Выратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, вынеслі з задымленай кватэры дзяўчынку. З атручэннем прадуктамі гарэння яе шпіталізавалі ў бальніцу, але выратаваць жыццё дзіцяці было ўжо немагчыма.

24 кастрычніка ўвечары ў прыватным жылым доме ў раённым цэнтры Бялынічы дзяўчынку 2009 года нараджэння паклала спаць 19-гадовая маці. Далей маладая жанчына пайшла на двор і занялася гаспадарчымі справамі. Праз нейкі час яна пайшла ў дом, але не здолела ўвайсці ў пакой, дзе спала дачка, з-за моцнага задымлення. З мабільнага тэлефона яна паведаміла пра пажар у МНС...

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як інфармуе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, вечарам 23 кастрычніка ў Бабруйску ў жылым доме адбыўся пажар. Маці 4-гадовай дзяўчынкі пайшла на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика