Пажылая жанчына загінула ў Мінску пад коламі аўтамабіля. 21.by

Пажылая жанчына загінула ў Мінску пад коламі аўтамабіля

26.10.2010 12:03 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 кастрычніка на вуліцы Прытыцкага ў сталіцы вадзіцель аўтамабіля "Фальксваген Пасат" збіў 80-гадовую жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па-за пешаходным пераходам.

Як паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінска, жанчына са шматлікімі траўмамі была дастаўлена ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, дзе памерла праз дзве гадзіны пасля ДТЗ.

Усяго за мінулыя суткі ў Мінску было зарэгістравана 107 дарожна-транспартных здарэнняў, два ДТЗ з пацярпелымі, у якіх адзін чалавек атрымаў траўмы, адзін — загінуў.

У сталіцы было затрымана 23 кіроўцы ў стане алкагольнага ап"янення. 12 не мелі права кіравання транспартным сродкам.

За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху прыцягнута да адказнасці 59 кіроўцаў. Прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 185 пешаходаў-парушальнікаў і 132 кіроўцы — за парушэнне правіл праезду пешаходных пераходаў.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 кастрычніка на вуліцы Прытыцкага ў сталіцы вадзіцель аўтамабіля "Фальксваген Пасат" збіў 80-гадовую жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па-за пешаходным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика