26-гадовы рабочы сельгаспрадпрыемства cкончыў жыццё самагубствам
26.10.2010 14:57
—
ЧП
|
У Столінскім раёне на тэрыторыі фермы ў вёсцы Вялікія Вікоравічы павесіўся 26-гадовы рабочы гэтага сельгаспрадпрыемства. Як паведаміла в.а. старшага памочніка пракурора Столінскага раёна Наталля Кірылка, маладога чалавека, павешанага на слупе аднаго з будынкаў фермы, заўважыла ў дзевяць гадзін раніцы 25 кастрычніка мясцовая жыхарка. Загінулы пражываў у вёсцы Вялікія Вікоравічы. Ён заступіў на працу 24 кастрычніка каля 21.00. Малады мужчына павесіўся ці вечарам 24 кастрычніка, ці ў ноч на 25 кастрычніка. Адна з версій самагубства — сямейная бязладзіца.Усе акалічнасці здарэння высвятляе пракуратура Столінскага раёна. Падзяліцца навіной:
Ларыса Шыганава, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Столінскім раёне на тэрыторыі фермы ў вёсцы Вялікія Вікоравічы павесіўся 26-гадовы рабочы гэтага сельгаспрадпрыемства. Як паведаміла в.а. старшага памочніка...
|
|