У Мінску затрымалі «псеўдаследчага» з Літвы
27.10.2010 12:02
—
ЧП
|
У ГУУС Мінгарвыканкама распачата шэсць крымінальных спраў у дачыненні да Замежны грамадзянін затрыманы. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС, схема злачынства ва ўсіх выпадках была адной і той жа. На гарадскі нумар тэлефанаваў невядомы і называўся следчым. Выкарыстоўваючы розныя псіхалагічныя прыёмы, злачынца выпытваў у абанента пра яго блізкіх сваякоў (сына, унука). У залежнасці ад адказаў выбудоўвалася далейшая гутарка, сэнс якой зводзіўся да таго, што сваяк збіў (калі гэта аўтааматар) ці пабіў (калі гаворка ідзе пра пешахода) чалавека і цяпер затрыманы міліцыяй. Акалічнасці падзей вельмі неадназначныя і могуць тлумачыцца як на карысць сваяка, так і на карысць пацярпелага.Для «вырашэння пытання» неабходна некаторая сума. Для пераканаўчасці на фоне гутаркі гучаў нібы голас сваяка, які прасіў дапамагчы. У міліцыі адзначаюць, што псіхалагічная апрацоўка абанента была працяглай і ўмелай. Падчас паўгадзіннай гутаркі дасягалася дамоўленасць не толькі пра канкрэтныя сумы, але і пра спосаб перадачы грошай. Прычым «следчы» дзейнічаў вельмі аператыўна, яго памочнік прыходзіў за грашыма яшчэ падчас правядзення тэлефонных перамоў. І толькі пасля таго, як вельмі значныя сумы былі перададзены ў рукі памочніка і той сыходзіў, гутарка спынялася. Пацярпелыя пазней пачыналі тэлефанаваць сваякамі, якія нібыта трапілі ў бяду, і высвятлялі, што сталі ахвярай аферыстаў. Толькі 14 кастрычніка, як устанавілі міліцыянеры, затрыманы ўдзельнічаў як мінімум у шасці падобных махінацыях. Паводле інфармацыі ГУУС, літовец «працаваў» не адзін. Яму дапамагалі не толькі на тэрыторыі Мінска (устаноўлена, што адзін з саўдзельнікаў злачынстваў паспеў перасячы Серыя аналагічных махлярстваў была зафіксавана работнікамі праваахоўных органаў у пачатку кастрычніка. Характэрна, што ва ўсіх выпадках ахвярамі аферыстаў былі людзі старэчага ўзросту. Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ГУУС Мінгарвыканкама распачата шэсць крымінальных спраў у дачыненні да 21-гадовага грамадзяніна Літвы, які падазраецца ў серыі махлярстваў. Замежны...
|
|