Пухавіцкі бомж разукамплектаваў замаскаваны радар. 21.by

Пухавіцкі бомж разукамплектаваў замаскаваны радар

29.10.2010 14:51 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі ДАІ пакінулі на ўзбочыне вуліцы замаскаваны радар і паехалі на выклік, а праз некалькі хвілін выявілі, што адсутнічае сувязь з радарам.

Супрацоўнікі РУУС Ленінскага раёна Мінска затрымалі бамжа, які разукамплектаваў міліцэйскі радар, паведаміў прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Сяргей Козел.

«На вуліцы Трасцянецкай ў Мінску з замаскаванага міліцэйскага радара бомж скраў акумулятар. Мужчына затрыманы», — паведаміў прэс-афіцэр.

Паводле яго словаў, «супрацоўнікі ДАІ пакінулі на ўзбочыне вуліцы радар на трыножніку, замаскавалі яго камуфлявальнай сеткай і паехалі на выклік. Праз некалькі хвілінаў яны выявілі, што адсутнічае сувязь з дадзеным радарам. «Супрацоўнікі ДАІ вярнуліся да радара і ўбачылі, што на адлегласці 50 метраў ад яго знаходзіцца бомж з акумулятарам, які ён зняў з радара. Мужчына быў затрыманы», — расказаў А. Козел.

Паводле яго словаў, «затрыманым з’яўляецца бомж з Пухавіцкага раёна, які часова асталяваўся на тэрыторыі аднаго з буйных прадпрыемстваў у Ленінскім раёне».

Падзяліцца навіной: 
abw.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі ДАІ пакінулі на ўзбочыне вуліцы замаскаваны радар і паехалі на выклік, а праз некалькі хвілін выявілі, што адсутнічае сувязь...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика