Кіроўца аўтобуса збіў пешахода і цягнуў яго паўтара кіламетра
01.11.2010 15:52
—
ЧП
|
У Жлобіне кіроўца пасажырскага аўтобуса збіў пешахода і цягнуў яго за сабой па трох вуліцах амаль паўтара кіламетра. Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося ў цёмны час сутак 30 кастрычніка. Кіроўца аўтобуса збіў пешахода, калі ехаў па маршруце, але не заўважыў гэтага і цягнуў за сабой цела памерлага на месцыНе заўважылі ДТЗ і апытаныя пасажыры аўтобуса: пешаход быў у цёмным адзенні і не меў святлоадбіўных элементаў. Пакуль не ўстаноўлена, як менавіта адбылося ДТЗ. Не выключана, што мужчына ляжаў на дарозе. Раённы аддзел міліцыі распачаў па факце ДТЗ крымінальную справу. Кіроўцу пакуль не затрымлівалі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Жлобіне кіроўца пасажырскага аўтобуса збіў пешахода і цягнуў яго за сабой па трох вуліцах амаль паўтара кіламетра. Як паведамілі ва УДАІ УУС...
|
|