Аліментшчыкі на ўцёках
04.11.2010
—
ЧП
|
Зараз каля васьмідзесяці чалавек знаходзяцца ў вышуку ў Віцебскай вобласці за няўплату аліментаў. Нядаўна адзін з такіх папаўся. Дарэчы, выпадкова: яго затрымалі ажно ў Расіі, дзе ён і спадзяваўся схавацца. Учыніў там злачынства, і яго затрымалі, а потым і высветлілася, што яшчэ ён і беларускі аліментшчык са стажам. Праваахоўныя органы Беларусі шукалі яго за няўплату аліментаў з верасня 2007 года. І па звестках на кастрычнік гэтага года, у выніку запазычыў па аліментах больш за 5,6 мільёна рублёў. Пасля таго, як ён адбудзе тэрмін пакарання ў Расіі, мужчыну дэпартуюць у нашу краіну для выплаты запазычанасці па аліментах і адбывання пакарання ў нас. Дарэчы, Крымінальны Кодэкс за няўплату аліментаў прадугледжвае даволі жорсткае пакаранне неплацельшчыку: абмежаванне волі ад аднаго да чатырох гадоў або пазбаўленне волі на два гады. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз каля васьмідзесяці чалавек знаходзяцца ў вышуку ў Віцебскай вобласці за няўплату аліментаў. Нядаўна адзін з такіх папаўся. Дарэчы, выпадкова: яго затрымалі...
|
|